Для Узброеных Сіл Беларусі аўтамабільная тэхніка даўно стала асноўным сродкам пры выкананні цэлага шэрагу задач: перамяшчэнне асабовага складу, эвакуацыя параненых, аказанне першай медыцынскай дапамогі, транспартоўка артылерыйскіх комплексаў, сістэм СПА, дастаўка боепрыпасаў і грузаў.
У гонар свята ў 361-й базе аховы і абслугоўвання (цэнтральных органаў ваеннага кіравання) прайшоў ўрачысты сход і дзень адкрытых дзвярэй.
Ваенныя аўтамабілісты ўражвалі гасцей майстэрствам.
Звязда, 29 траўня 2022