https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС Беларусі папярэдзіла аб жорсткай рэакцыі на недружалюбныя дзеянні Вільнюса па закрыцці пунктаў пропуску


Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з планамі Літвы па закрыцці двух пагранічных пунктаў пропуску.
Рашэнне літоўскіх улад аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года яшчэ двух пунктаў пропуску "Катлоўка - Лаварышкес" і "Прывалка - Райгардас" і абмежаванні пасажырскіх зносін з`яўляецца выключна палітычна матываваным крокам, у тым ліку ў рамках электаральных кампаній, якія набіраюць абароты. 

"Пад капірку паўтараюцца дзеянні Польшчы і Латвіі, прынятыя ў мінулым годзе ў кантэксце выбараў у гэтых краінах. Мэта такіх маніпуляцый адна - штучна стварыць вобраз ворага з суседняй Беларусі, прыкрываючы ўласныя пралікі ў эканоміцы, знішчэнне транспартнай галіны, бяздумную гонку ўзбраенняў, насілле над мігрантамі на граніцы. Вельмі нязручным для літоўскіх улад застаецца і ўзрастаючы паток уласных грамадзян, якія наведваюць Беларусь па бязвізавым рэжыме і расказваюць праўду аб нашай краіне", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС таксама падкрэслілі, што абгрунтаванне такога рашэння літоўскім урадам "выклікае ўжо нават не абурэнне, а хутчэй, проста ўсмешку". "Такія прычыны, як небяспека пранікнення мігрантаў і агентаў КДБ у беларускіх аўтобусах, праблемы з чэргамі, якія вырашаюцца шляхам закрыцця пагранпераходаў, аргументы аб тым, што "суседзі ж таксама так робяць", проста не патрабуюць каментарыяў. Усё гэта, дарэчы, адбываецца на агульнай граніцы ЕС пры маўклівай згодзе Бруселя і іншых краін - членаў Еўрапейскага саюза", - дадалі ў ведамстве.

"Беларусь будзе вымушана жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін. Зноў заклікаем літоўскі бок адмовіцца ад практыкі дэзынфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю, каб дагадзіць сваім палітычным амбіцыям", - рэзюмавалі ў МЗС.

22 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2024
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Литва Граница Пункт пропуска
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме