«З 6.00 26 лютага па 6.00 27 лютага ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі ўдалося выехаць 14 грамадзянам Беларусі, 65-Украіны і 28-іншых дзяржаў. Усяго-107 асобам», — паведамілі ў Камітэце.
Як адзначылі ў ДПК, беларускі бок не спыняе пропуск грамадзян, аднак сумежны бок паведаміў у СМІ аб часовым закрыцці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Таксама ў Камітэце звяртаюць увагу на нездавальняючы стан дарожнай інфраструктуры на ўкраінскім баку.
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах гарачай лініі МЗС Беларусі: +380 50 40-62-330; +375 17 37-94-771, +375 17 37-92-673, +375 17 27-92-872 і па электроннай пошце: consul@mfa.gov.by.
Звязда, 27 лютага 2022