«Мы закрываем паветраную прастору ЕС для расійскіх самалётаў. Мы ўводзім забарону на ўсе самалёты, якімі валодае Расія, якія зарэгістраваны ў Расіі або кантралююцца Расіяй. Гэтыя самалёты не змогуць садзіцца, узлятаць або пралятаць над тэрыторыяй ЕС», — сказала Уршуля фон дэр Ляен. Паводле яе слоў, гэтая забарона датычыцца ўсіх самалётаў, у тым ліку прыватных.
Як адзначае газета «Известия», раней у гэты дзень улады Канады і Іспаніі прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для расійскіх самалётаў. У гэты ж дзень неба для самалётаў РФ закрылі яшчэ некалькі краін — Германія, Італія, Швецыя, Ісландыя, Нідэрланды, Аўстрыя, Данія, Ірландыя, Францыя і Нарвегія.
Звязда, 27 лютага 2022