«Авіякампанія аднаўляе выкананне чартарных рэйсаў у Іарданію. Вылецець з Мінска ў Акабу можна з 2 красавіка. Таксама аднаўляюцца чартарныя рэйсы з Гомеля на курорты Егіпта: у Хургаду з 8 сакавіка і ў Шарм-эль-Шэйх з 13 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні.
Набыць білеты і даведацца больш падрабязна аб падарожжы можна ў турыстычных агентаў.
Звязда, 15 лютага 2022