«У сувязі з закрыццём паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі авіякампанія „Белавія“ вымушана адмяніць выкананне рэйсаў, якія вылятаюць 24 лютага 2022 года па маршрутах: Мінск — Стамбул — Мінск, Мінск — Тэль-Авіў — Мінск, Мінск — Сочы — Мінск», — гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.
Пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт авіябілетаў без утрыманняў на працягу тэрміну прыдатнасці авіябілетаў. Вяртанне вырабляецца па месцы набыцця авіябілета.
«Авіякампанія сочыць за развіццём падзей у рэгіёне і будзе неадкладна інфармаваць пасажыраў пра змены ў раскладзе палётаў. Рашэнне аб выкананні рэйсаў „Белавія“ будзе прынята толькі ў выпадку безумоўнага забеспячэння бяспекі палётаў. Авіякампанія шкадуе аб сітуацыі, якая склалася, і прыносіць свае прабачэнні пасажырам», — гаворыцца ў паведамленні.
Звязда, 24 лютага 2022