«21 студзеня каля 15.00 кіроўца 1961 года нараджэння, кіруючы грузавым аўтамабілем маркі «ГАЗ», ехаў са Слоніма ў Гродна. Пры выездзе з вёскі Індура ён не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем і з`ехаў у левы па ходзе руху кювет, аўтамабіль перакуліўся», - распавялі ў ДАІ.
У кузаве грузавіка перавозілася розная прадукцыя, у тым ліку алкагольная. У выніку ДТЗ пашкоджана да 100 л спіртнога. Кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў, пасажыраў у кабіне не было.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Звязда, 22 студзеня 2022