https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Студэнт з Узбекістана разбіўся ў аўтааварыі ў Бялыніцкім раёне


У Бялыніцкім раёне мінулай ноччу ў аўтааварыі загінуў мужчына, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Каля трох гадзін ночы 23-гадовы студэнт адной з магілёўскіх ВНУ рухаўся на аўтамабілі Volkswagen па аўтадарозе М4 у напрамку Магілёва. Праязджаючы 147-ы км, на закругленні вадзіцель не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у правы кювет. У выніку ДТЗ вадзіцель ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.

Папярэдне ўстаноўлена, што хлопец знаходзіўся ў цвярозым стане. Аднак ён не быў прышпілены рамянём бяспекі, а на задняй восі аўтамабіля ўстаноўлены шыны з вышынёй малюнка пратэктара менш за 4 мм.

Рэзкія перапады тэмпературы выклікалі складанае становішча на дарогах Магілёўскай вобласці. Пры руху па слізкім пакрыцці варта адмовіцца ад рэзкіх манеўраў, трымаць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Неабходна таксама праявіць вялікую ўважлівасць пры руху на закругленнях дарог, скрыжаваннях і пад’ездах да пешаходных пераходаў.

Звязда, 15 студзеня 2022
 
Дата публикации:15.01.2022
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Происшествия Безопасность движения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме