https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК растлумачыў механізм перасячэння граніцы па біяметрычных пашпартах


Дзяржпагранкамітэт растлумачыў механізм перасячэння граніцы па біяметрычных пашпартах. Аб гэтым паведамілі ў ДПК.
З 1 верасня ў Беларусі ўведзены біяметрычныя дакументы для выезду або ўезду: біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; біяметрычны дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; біяметрычны службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; біяметрычны праязны дакумент Рэспублікі Беларусь; праязны дакумент (Канвенцыя ад 28 ліпеня 1951 года) Канвенцыі аб статусе бежанцаў, прынятай 28 ліпеня 1951 года.

"Кожны грамадзянін Беларусі, які выязджае з краіны, а таксама пастаянна пражывае за яе межамі, абавязаны мець дакумент для выезду або ўезду ў Рэспубліку Беларусь незалежна ад узросту.

Выкарыстанне біяметрычных дакументаў дае магчымасць паскорыць праходжанне пагранічнага кантролю пры перасячэнні граніцы, садзейнічае развіццю электронных сэрвісаў, а таксама гарантавана абараняе іх ад падробак. У інтэгральную мікрасхему (чып) унесены персанальныя даныя ўладальніка, у тым ліку фота і адпячаткі пальцаў уладальніка дакумента, іншая інфармацыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO)", - расказалі ў ДПК.

Пры планаванні паездкі за мяжу можна скарыстацца на выбар як пашпартам старога ўзору, так і біяметрычным пашпартам. "Пры першым варыянце звярніце ўвагу, каб дакумент быў дзеючы, у ім хапала старонак для адзнак аб перасячэнні граніцы. Па-ранейшаму актуальныя і патрабаванні ЕС да дакумента - не старэйшы за 10 гадоў, дзеючы на працягу як мінімум 3-х месяцаў пасля вяртання з паездкі і наяўнасць 2 чыстых старонак для адзнак", - адзначылі ў ведамстве.

Для атрымання біяметрычных дакументаў неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі МУС па месцы рэгістрацыі пры першасным атрыманні. Пры гэтым візы застаюцца дзеючымі.

"Сам пашпарт пры замене будзе ануляваны. Аднак па заяве асобы ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі ён можа застацца ва ўладальніка дакумента. Пры перасячэнні граніцы ў такім выпадку неабходна будзе прад`явіць і біяметрычны, і "стары" пашпарт з дзеючай візай. Звяртаем увагу, што пры наяўнасці двух пашпартоў неабходна ўдакладняць магчымасць уезду грамадзян Рэспублікі Беларусь у сумежныя дзяржавы, - падкрэслілі ў ДПК. - Перавагай сістэмы выдачы новых дакументаў з`яўляецца і тое, што з`явілася магчымасць мець два біяметрычныя пашпарты адначасова. Напрыклад, адзін можна падаць у пасольства для атрымання візы, а па другім выехаць за мяжу".

Беларусь далучылася да дырэкторыі адкрытых ключоў міжнароднай арганізацыі па грамадзянскай авіяцыі (ICAO) і перадала сертыфікат адкрытага ключа. Гэта дасць магчымасць счытваць біяметрычныя даныя з беларускага пашпарта ведамствамі тых краін, якія далучыліся да гэтай дырэкторыі.

Больш падрабязную інфармацыю па біяметрычных дакументах можна атрымаць на сайце Міністэрства ўнутраных спраў. Рэкамендацыі аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу, - на сайце МЗС.

23 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
Граница Биометрический паспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме