Перад беларускімі пунктамі пропуску чаргі фур па дарозе ў Польшчу няма. Сумежныя кантрольныя службы па-ранейшаму не аднавілі работу ў пункце пропуску "Кузніца Беластоцкая".
Літоўскія пункты пропуску застаюцца загружанымі з-за затрымак у афармленні велікагрузаў. У прыватнасці, кантрольныя службы ў "Райгардасе" і "Мядзінінкаі" за мінулыя суткі аформілі не больш за 63 працэнты транспарту ад устаноўленай нормы. На гэтым напрамку прадазжаецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці грузавікоў, якія чакаюць выезду ў Літву.
За мінулыя суткі колькасць грузавікоў на дарозе ў Латвію таксама знізілася.
На беларуска-латвійскай граніцы, паводле даных на 10.00, перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" знаходзіцца больш за 270 грузавікоў, "Урбаны" - звыш 250.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 140 велікагрузаў, "Катлоўка" - 290, "Каменны Лог" - больш за 100, "Беняконі" - звыш 80, "Прывалка" - больш за 70 фур.
На ўкраінскім напрамку перад пунктам пропуску "Новая Рудня" выезду чакае больш за 20 фур.
24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА