Цягнік № 66 Мінск — Мурманск будзе курсаваць адзін раз у тыдзень з адпраўленнем з Мінска па серадах у 10.23 і прыбыццём у Мурманск па пятніцах у 5.58. У зваротным напрамку цягнік № 65 Мурманск — Мінск будзе адпраўляцца з Мурманска па пятніцах у 20.35 з прыбыццём у Мінск па нядзелях у 15.08.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягніка, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
У прэс-цэнтры магістралі нагадалі, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія едуць у Расійскую Федэрацыю чыгуначным транспартам, абавязаны пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожжа без COVID-19», а таксама выконваць масачны рэжым пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках.
Патрабаванні ў адносінах да грамадзян, якія едуць у Рэспубліку Беларусь чыгуначным транспартам, вызначаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2020 № 624 «Аб мерах па прадухілені распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання» (у рэдакцыі Пастановы ад 01.09.2021 № 50).
Так, пасажырам неабходна пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожжа без COVID-19» або мець пры сабе арыгінал (або копію) дакумента на папяровым носьбіце аб праведзеным курсе вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19.

Сяргей Расолька
Звязда, 13 снежня 2021
Звязда, 13 снежня 2021