https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў польскіх палітыкаў аб наступствах іх пагроз, якія апошнім часам раз-пораз агучваюцца ў адрас Беларусі


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22-га лістапада, прымаючы з дакладам губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка і памочніка па гэтым рэгіёне Юрыя Караева.
"Яшчэ адзін момант. Гэта ўжо, напэўна, больш зварот да палякаў. Вы, напэўна, чуеце, што раздаюцца пастаянна пагрозы з боку гэтых дзікіх палітыкаў і кіраўнікоў Польшчы: граніцу закрыем, "Кузніцу" закрыюць - пагранпераход чыгуначны. І гэтак далей і да таго падобнае. Я ў гэтым плане толькі магу сказаць: закрыюць - калі ласка. Калі зручней, закрывайце. Але трэба перш падумаць, як яны будуць узаемадзейнічаць з Расіяй, Кітаем, наогул з усходам. Паедуць цераз Данбас. А там хлопцы рэзкія. Яны іх хутка адстрояць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта я так вобразна гавару - цераз Данбас. Іх там ніхто не чакае. Там граніца з Украінай у Расіі закрыта", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што польскі бок сваімі заявамі спрабуе напалохаць і іграе на абвастрэнне сітуацыі. "Яны спрабавалі вырашыць свае ўнутраныя і знешнія праблемы за кошт націску на Беларусь і паказаць, хто вінаваты ў праблемах Польшчы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ўнутры самой Польшчы маса праблем, уключаючы тэму абортаў, пытанні фермераў, а апошнім часам і жанчыны, маці ўжо ўзняліся ў абарону бежанцаў, якіх утрымліваюць на граніцы.

"Яны (улады Польшчы.) гавораць аб нашых выбарах. А ўспомніце, як перамог Дуда (Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.). Там жа некалькі галасоў перавагай. І гэта была поўная фальсіфікацыя. І калі б амерыканцы не ўмяшаліся, там была б бойня горшая, чым... Вось усё, што адбывалася ў нас у 2020 годзе, гэта было б кветачкамі. Але амерыканцы ўмяшаліся, сказалі: стоп, няхай Дуда яшчэ папрацуе, потым апазіцыя прыйдзе да ўлады. Там усё знешне кіруемае, - заўважыў беларускі лідар. - Яны нас папракаюць. Што нас папракаць? Сфальсіфікавалі выбары, паставілі на чале гэтага Дуду, які пабег ужо па краінах Балтыі, кааліцыю нейкую збірае ад "можа да можа" (фраза "ад мора да мора" на польскай мове.). Не будзе ад "можа да можа"!

Прэзідэнт канстатаваў, што Польшчы проста трэба выбіць з Еўрасаюза фінансаванне на мільярды, а ім не даюць, таму што гэта краіна не адпавядае стандартам Еўрасаюза. "І другое - адцягнуць увагу насельніцтва Польшчы ад тых праблем, якія там існуюць", - адзначыў ён.

"Вось таму я сумленна і адкрыта гавару, што аддаў распараджэнне па ўсіх каналах, каб не даць ім магчымасці паіграцца на Беларусі. На тэме граніцы і мігрантаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Евросоюз Польша Выборы Нелегальная миграция Беженцы Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме