Даклад ICAO па пасадцы самалёта Ryanair у Мінску перанесены з-за таго, што Захад не можа знайсці пацвярджэння парушэнням з боку Беларусі, заявіў у сераду кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей.
"Толькі ўчора паступіла інфармацыя, што даклад у чарговы раз перанесены з-за таго, я так разумею, што нашы заходнія партнёры ніяк не могуць знайсці пераканаўчых дакументаў, якія пацвярджаюць, што беларускім бокам былі парушаны хоць нейкія правілы", - растлумачыў міністр на сумесным пасяджэнні МЗС Расіі і Беларусі ў Маскве.
ICAO шукае вінаватых
Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі напярэдадні прыняў рашэнне адкласці разгляд справаздачы аб расследаванні сітуацыі з самалётам Ryanair да студзеня 2022 года. Дакладная дата стане вядома пазней.
Раней паведамлялася, што Савет планаваў гэта зрабіць да 12 лістапада, аднак з-за "вялікага аб`ёму перададзеных звестак і неабходнасці дадатковых тлумачэнняў ад дзяржавы (Беларусі)" гэтага зрабіць не ўдалося.
Раней кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі адзначаў, што ICAO зацягвае справаздачу па Ryanair з мэтай апраўдаць санкцыі, у той час як беларускае неба абсалютна бяспечнае.
Пасадка Ryanair у Мінску
Нагадаем, борт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
Беларускія праваахоўнікі знялі з рэйса Рамана Пратасевіча, заснавальніка прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі Telegram-канала Nexta. Ён і ягоная дзяўчына былі затрыманы ў аэрапорце.
Беларускія праваахоўнікі знялі з рэйса Рамана Пратасевіча, заснавальніка прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі Telegram-канала Nexta. Ён і ягоная дзяўчына былі затрыманы ў аэрапорце.
У ЕС асудзілі пасадку ў Мінску самалёта. У сувязі з гэтым у пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
"Белавія" 8 кастрычніка паведаміла аб падаўжэнні прыпынення палётаў у шэраг еўрапейскіх гарадоў аж да 14 снежня.