https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэпартамент па авіяцыі запытаў у ІКАО дадатковыя даныя для расследавання інцыдэнту з рэйсам Ryanair


Дэпартамент па авіяцыі звярнуўся ў Савет ІКАО з просьбай аказаць садзейнічанне ў прадстаўленні даных аб`ектыўнага кантролю з борта паветранага судна для расследавання інцыдэнту з рэйсам Ryanair, паведамілі ў дэпартаменце.
Саветам ІКАО разгледжаны прамежкавы даклад аб выніках работы групы ІКАО па расследаванні фактаў пасадкі рэйса FR 4978 авіякампаніі Ryanair (FFIT). У ходзе даклада адзначана, што беларускі бок прадставіў вялікі аб`ём дакументаў, аўдыя і відэаматэрыялаў, па-ранейшаму рабочай групе патрэбна больш часу для ўстанаўлення ўсіх абставін падзеі, што адбылася 23 мая 2021 года. Таксама гаворыцца, што няма ўпэўненасці ў тым, што група падрыхтуе канчатковую справаздачу ў час бягучай 224-й сесіі, і яна можа быць перанесена на наступную сесію - люты 2022 года.

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі чарговы раз звярнуўся да Савета ІКАО з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прадстаўленні даных аб`ектыўнага кантролю з борта паветранага судна. "Гэта інфармацыя неабходна для ўстанаўлення прычын прыняцця камандзірам паветранага судна рашэння аб пасадцы самалёта ў Мінску. Матэрыялы будуць далучаны да вынікаў расследавання Міжведамаснай рабочай групы, а таксама перададзены ў Следчы камітэт Беларусі для расследавання крымінальнай справы", - адзначылі ў дэпартаменце.

Савет ІКАО заклікаў усе краіны аказваць садзейнічанне адна адной у частцы правядзення расследавання.

"У ходзе пасяджэння Саветам ІКАО разгледжаны зварот Беларусі аб парушэнні шэрагам краін Чыкагскай канвенцыі ў частцы ўвядзення адносна нашай краіны санкцый, якія маюць дыскрымінацыйны характар ​​па нацыянальнай прыкмеце. Савет пагадзіўся ўключыць разгляд гэтага звароту ў рамках арт. 54j Чыкагскай канвенцыі ў парадак дня бягучай 224-й сесіі", - дадалі ў арганізацыі.

26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.10.2021
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Ryanair Вынужденная посадка Расследование Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме