https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск пераходзіць на асенне-зімовы расклад палётаў


Нацыянальны аэрапорт Мінск з 31 кастрычніка пераходзіць на асенне-зімовы расклад палётаў. Ён будзе дзейнічаць да 26 сакавіка 2022 года, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
У бягучым асенне-зімовым сезоне маршрутная сетка аэрапорта пашырыцца. У прыватнасці, з 4 лістапада плануецца адкрыццё штотыднёвых рэгулярных рэйсаў авіякампаніі «Азімут» з Калугі ў Мінск. Акрамя таго, з 1 лістапада «Азімут» павялічыць частату палётаў да двух разоў на тыдзень з Мінеральных Вод.

Расійская авіякампанія «Ікар» з 5 лістапада плануе адкрыць рэгулярную палётную праграму з Калінінграда ў беларускую сталіцу. Рэйсы будуць ажыццяўляцца па пятніцах. Nordwind будзе лётаць па гэтым напрамку двойчы на тыдзень.

Авіякампанія Nordwind з 10 лістапада двойчы на тыдзень пачне лятаць у Нацыянальны аэрапорт Мінск з Сочы.

У сувязі з пераходам на зімовы расклад па асобных напрамках зменіцца час выканання рэйсаў, звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

Звязда, 29 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:29.10.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Мінск Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме