https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсцкай вобласці наладжаны ўзмоцнены кантроль за выкананнем дальнабойнікамі рэжыму працы і адпачынку


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Транспартнай інспекцыі Мінтранса Ірына Яблонская.
З пачатку года Транспартная інспекцыя выявіла ў Брэсцкай вобласці больш за 1 тыс. парушэнняў устаноўленага рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў-міжнароднікаў пры выкананні аўтамабільнай перавозкі грузаў.

«Гаворка ідзе аб парушэнні або адсутнасці неабходных штодзённых і штотыднёвых перапынкаў для адпачынку, а таксама перавышэнні дапушчальнага часу кіравання аўтамабілем. Адміністрацыйная адказнасць за дадзеныя парушэнні прадугледжана ч.3 ст.18.23 КаАП», — распавяла Ірына Яблонская.

З канца красавіка ў Брэсцкай вобласці выяўлена больш за 30 фактаў выкарыстання чужых картак кіроўцы падчас рэйсаў. Сума штрафу ў такіх выпадках можа дасягаць 50 базавых велічынь (1 БВ — Br29). У дачыненні да парушальнікаў прымаюцца адпаведныя меры, кантроль у рэгіёне будзе працягнуты, адзначылі ў Транспартнай інспекцыі.

Звязда, 23 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:23.06.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:177
 
Ключевые слова:
Автоперевозки Транспортная инспекция Безопасность движения Режим работы Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме