У Кітаі з касмадрома Цзюцюань быў паспяхова запушчаны і выведзены на зададзеную арбіту новы метэаралагічны спадарожнік «Фэн’юнь-3E», паведамляе агенцтва Сіньхуа.
Спадарожнік быў адпраўлены пры дапамозе ракеты-носьбіта «Чанчжэн-4C» / «Long March-4C» /. Гэта ўжо 377-ы па ліку палёт ракет-носьбітаў серыі «Чанчжэн».