З пачатку года Транспартная інспекцыя выявіла ў Брэсцкай вобласці больш за 1 тыс. парушэнняў устаноўленага рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў-міжнароднікаў пры выкананні аўтамабільнай перавозкі грузаў.
«Гаворка ідзе аб парушэнні або адсутнасці неабходных штодзённых і штотыднёвых перапынкаў для адпачынку, а таксама перавышэнні дапушчальнага часу кіравання аўтамабілем. Адміністрацыйная адказнасць за дадзеныя парушэнні прадугледжана ч.3 ст.18.23 КаАП», — распавяла Ірына Яблонская.
З канца красавіка ў Брэсцкай вобласці выяўлена больш за 30 фактаў выкарыстання чужых картак кіроўцы падчас рэйсаў. Сума штрафу ў такіх выпадках можа дасягаць 50 базавых велічынь (1 БВ — Br29). У дачыненні да парушальнікаў прымаюцца адпаведныя меры, кантроль у рэгіёне будзе працягнуты, адзначылі ў Транспартнай інспекцыі.
Звязда, 23 чэрвеня 2021