https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка адкрывае новыя маршруты


Аб гэтым паведамляе прэс-служба ўстановы.
Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі працягвае паэтапнае аднаўленне міжнароднага пасажырскіх зносін паміж РБ і РФ.

Так, з 10 чэрвеня 2021 года аднаўляецца курсаванне цягніка № 39/40 Полацк — Масква, фармавання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Полацка ў 18:30 і прыбыццём у Маскву ў 05:43. З Масквы цягнік будзе адпраўляцца з 11 чэрвеня ў 23:37 і прыбываць у Полацк у 10:30. Цягнік будзе курсаваць штодня.

Таксама цягнік № 302/301 Мінск / Гомель — Адлер фарміравання Беларускай чыгункі на летні перыяд з 11 чэрвеня па 11 верасня 2021 года павялічвае перыядычнасць курсавання. Цягнік адпраўленнем з Мінска з 11 чэрвеня 2021, а з Адлера з 13 чэрвеня будзе курсаваць праз дзень.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на сайце , з дапамогай афіцыйнага мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Звязда, 3 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:03.06.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме