https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзіцячая чыгунка за май перавезла амаль 6,5 тысячы пасажыраў


З 1 мая да 31 мая паслугамі Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава скарысталіся 6 427 пасажыраў. За мінулыя выхадныя, 29-30 мая, перавезена 1567 пасажыраў, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Кошт праезду складае 5 беларускіх рублёў. Квіткі можна набыць як у касе на вакзале станцыі Заслонава, так і праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы квіткоў ByCard.

Нагадваем, у летнім сезоне (чэрвень—жнівень) цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах і рабіць шэсць рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.18, 12. 57, 13.35, 14.14), а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.47 і рабіць дзесяць рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.18, 12.57, 13. 35, 14.14, 14.52, 15.31, 16.09, 16.47). Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце ад станцыі Заслонава да станцыі Сасновы Бор і назад.

У верасні здзейсніць падарожжа на «Сталічным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях. Цягнік будзе рабіць шэсць рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.18, 12.57, 13.35, 14.14, 14.52, 15.31, 16.09, 16.47).

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассаджванне з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага складу.

Наведвальнікам Дзіцячай чыгункі неабходна абавязкова выконваць масачны рэжым. Продаж масак, у тым ліку, арганізаваны на вакзале станцыі Заслонава.

Сяргей Расолька
Звязда, 31 мая 2021
 
Дата публикации:31.05.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Детская железная дорога Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме