https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ на майскія святы прызначыла дадатковы цягнік па маршруце Мінск – Санкт-Пецярбург - Мінск


Праезд названым цягніком прадугледжаны толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У сувязі з прагназаваным павелічэннем пасажырапатоку на майскія святы ў напрамку Мінск - Санкт-Пецярбург - Мінск у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ “Расійскія чыгунка” прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск - Санкт-Пецярбург.

Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, з Мінска ён будзе адпраўляцца 7, 8, 9, 10 мая ў 19.02 і прыбываць у Санкт-Пецярбург 8, 9, 10, 11 мая ў 9.16.

З Санкт-Пецярбурга цягнік адправіцца 8, 9, 10, 11 мая ў 14.26 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі 9, 10, 11, 12 мая ў 5.08.

Таксама БЧ нагадвае, што пасажыры, што едуць за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках масачны рэжым.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага прыкладання “БЧ. Мой цягнік” і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Сяргей Расолька
Звязда, 2 траўня 2021
 
Дата публикации:02.05.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Санкт-Петербург Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме