«Апошняя група з 61 судна, вымушанага чакаць праходу з-за інцыдэнту з Ever Given, перасекла ў суботу Суэцкі канал, — сказаў ён. — Прыняты таксама 24 новых судна пасля аднаўлення навігацыі ў поўным аб’ёме. Такім чынам, агульная колькасць судоў, якія ажыццявілі транзіт у суботу, дасягнула 85».
23 сакавіка кантэйнеравоз Ever Given водазмяшчэннем 220 тысяс т і даўжынёй 400 м ва ўмовах пясчанай буры сеў на мель, цалкам перагарадзіўшы канал. Шэсць дзён пайшло на зняцце судна з мелі. Аперацыя мела поспех толькі пасля таго, як былі праведзены работы па паглыбленні дна.
За гэты час у чаргу на праход выстраіліся 422 судны агульным танажом 26 млн т. Пробка расцягнулася амаль да Індыі. Улады Егіпта адразу паабяцалі, што да канца тыдня крызіс будзе цалкам вырашан.
Кантэйнеравоз Ever Given належыць японскай кампаніі Shohei Kisen. Як заяўляў раней Рабіа, кіраўніцтва канала лічыць, што ўладальнік судна павінен выплаціць кампенсацыю ў памеры больш за $1 млрд.
Звязда, 3 красавіка 2021