https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нацыянальным аэрапорце распавялі, чаму лаўкосты не здзяйсняюць вылетаў з Мінска


Пандэмія прыкметна прытармазіла прыход у Беларусь аднаго з лідараў сегмента лаўкост — венгерскай авіякампаніі WizzAir, паведамілі ў тэлеграм-канале Minsk Airport.
Начальнік аддзела маркетынгу і развіцця авіяцыйных перавозак службы знешнеэканамічнай дзейнасці Нацыянальнага аэрапорта Мінск Аксана Цярэшчанка кажа, што праца па падпісанні дагавора распачатая яшчэ паўтара гады таму і ўсе ўмовы даўно ўзгодненыя.

— Па папярэдніх дамоўленасцях яны павінны былі пачаць палёты з красавіка, але пандэмія змяніла планы, тэрміны ссунулі, — сказала Аксана Цярэшчанка. —Думаю, як толькі дазволіць сітуацыя, WizzAir пачне палёты з Беларусі. У іх ёсць такое жаданне.

Калі казаць пра іншага лідара сегмента — ірландскай авіякампаніі Ryanair, то з ім, сцвярджае Аксана Цярэшчанка, у апошнія гады перамоваў не вялося:

— Ryanair патрэбныя стабільныя напрамкі з вялікім пасажырапатокам з кропкі ў кропку. Аднак наш аэрапорт прытрымліваецца хабавай мадэлі. Дзякуючы базаваму перавозчыку — «Белавія» — і яго супрацоўніцтве з замежнымі авіякампаніямі ў нас развітая маршрутная сетка, якая забяспечвае магчымасць і зручныя ўмовы пасажырам для перасадкі на іншыя напрамкі ў самыя кароткія тэрміны. У нас шмат перавозчыкаў гібрыднай мадэлі, напрыклад airBaltic і FlyDubai, якім цікавы як прамы пасажырапаток, так і стыкоўкі для трансферных пасажыраў. І з гэтага пункту гледжання мы, безумоўна, зацікаўлены ў кожным перавозчыку, уключаючы лаўкосты.

Звязда, 2 траўня 2021
 
Дата публикации:02.05.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Лоукостер Мінск Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме