Па стане на 18:00 у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы ў чарзе знаходзіцца больш за 440 грузавікоў: у «Каменным Логу» — 170, у «Беняконях» — 120, у «Прывалцы» — 80, у «Катлоўцы» — 70.
Выезду ў Латвію чакаюць звыш 130 фур, з гэтага ліку 60 — у «Грыгораўшчыне», 70 — у пункце «Урбаны».
На беларуска-польскай мяжы затрымаліся больш за 260 грузавых аўто: у «Казловічах» — 140, у «Брузгах» — 70, у «Бераставіцы» — 50.
У пунктах пропуску на мяжы з Украінай чэргаў не назіраецца.
Звязда, 21 лютага 2021