«Па папярэдняй інфармацыі, гэтай ноччу кіроўца аўтамабіля Lada 1998 года нараджэння рухаўся па праспекце Жукава ад вул. Панамарэнкі ў напрамку вул. К.Лібкнехта і здзейсніў наезд на пешахода. Мужчына 1975 года нараджэння перасякаў праезную частку ў неналежным месцы паблізу пешаходнага пераходу злева направа па хадзе руху аўтамабіля. Пешаход знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення», — распавялі ў ДАІ.
У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. У ДАІ атрымалі інфармацыю аб тым, што мужчына памёр у бальніцы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
«Святы могуць быць азмрочаныя трагедыяй, калі вы не будзеце прытрымлівацца правілаў дарожнага руху і берагчы сябе, — адзначылі ў ДАІ. — Кіроўцы, набліжаючыся да пешаходнага пераходу, загадзя змяншайце хуткасць. Улічвайце ўмовы надвор’я. Просім паведамляць пра факты знаходжання на праезнай частцы нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху».
Звязда, 2 студзеня 2021