«У святочныя дні Дзяржаўтаінспекцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме. За першы дзень Новага года выяўлена каля 300 правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху. У большасці выпадкаў з парушальнікамі вялася прафілактычная праца. Разам з тым супрацоўнікамі ДАІ Менскай вобласці выяўлена 34 кіроўцы, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, а таксама 23 нецвярозыя кіроўцы», — распавялі ў ДАІ.
Акрамя таго, вызначыліся сваёй безадказнасцю і пешаходы, якія сталі парушальнікамі ў 53 выпадках. Пры гэтым 33 пешаходы знаходзіліся на праезнай частцы дарогі ў стане ап’янення, 40 чалавек не пазначылі сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі, тым самым падвергнуўшы небяспецы як сябе, так і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Парушальнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Кантроль за дарожным рухам будзе працягнуты шляхам абмену экіпажамі дарожна-патрульнай службы ДАІ суседніх раёнаў вобласці. Пад пільнай увагай ДАІ — нецвярозыя кіроўцы, асобы, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, кіроўцы-ліхачы і пешаходы-парушальнікі.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху строга выконваць патрабаванні ПДР, быць уважлівымі і дысцыплінаванымі на дарозе.
«Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап’янення, альбо бачыце на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў, веласіпедыстаў — паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 229-04-44 ці 102 (званок бясплатны)», — дадалі ў ДАІ.
«Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап’янення, альбо бачыце на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў, веласіпедыстаў — паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 229-04-44 ці 102 (званок бясплатны)», — дадалі ў ДАІ.
Звязда, 2 студзеня 2021