Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, у адпаведнасці з кантрактам пастаўка электравозаў на Беларускую чыгунку запланаваная да канца 2023 года. Кошт інвестыцыйнага праекта складае 64,3 мільёнаў еўра. Набыццё грузавых электравозаў будзе ажыццяўляцца з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Эксімбанка (КНР).
Аднасекцыйны электравозы БКГ2 — гэта ўдасканаленая мадэль лакаматываў дадзенай серыі, раней набытых Беларускай чыгункай. Іх асаблівасцю з’яўляецца магчымасць ваджэння не толькі грузавых, але і пасажырскіх цягнікоў.
Беларуская чыгунка ўжо на працягу дзесяці гадоў плённа супрацоўнічае з Кітайскай кампаніяй па экспарту і імпарту электраабсталявання і Датунскай электравозабудаўнічай кампаніяй. За гэты час на БЧ было пастаўлена 30 грузавых электравозаў серыі БКГ1 і БКГ2. Таксама ў цесным супрацоўніцтве з кампаніяй CUEC электрыфікаваны чыгуначныя ўчасткі Гомель — Жлобін — Асіповічы, Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа, працягваюцца работы па электрыфікацыі ўчастка Жлобін — Калінкавічы — Барбароў.
Сяргей Расолька
Звязда, 29 снежня 2020
Звязда, 29 снежня 2020