https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СААЗ пры падтрымцы USAID паставіла ў Нацыянальны аэрапорт Мінск цеплавізары і сродкі аховы


Аб гэтым паведамілі ў краінавым офісе СААЗ.
Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі паставіў у Нацыянальны аэрапорт Мінск цеплавізары, сродкі індывідуальнай і калектыўнай аховы ад COVID-19, а таксама дэзынфіцыруючыя сродкі. 

Аснашчэнне на агульную суму $47 тыс. закуплена і пастаўлена па праекце "Падтрымка гатоўнасці СААЗ і мер у адказ для барацьбы з пандэміяй COVID-19", які фінансуецца Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID), і адпавядае ўсім патрабаванням СААЗ.

Два новыя цеплавізары, пастаўленыя ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, могуць выявіць у патоку пасажыраў, у каго павышаная тэмпература цела. Гэта крытычна важна для скрынінгу падарожнікаў і дае магчымасць прадухіліць або запаволіць распаўсюджванне COVID-19. Партыя сродкаў аховы і дыягностыкі ўключае 305 ахоўных аднаразовых камбінезонаў, 20 масак з фільтрамі, 106 рэспіратараў класа FFP2 і 110 рэспіратараў класа FFP3, 1 тыс. аднаразовых масак, 30 ахоўных шчыткоў, вінілавыя пальчаткі, бахілы, 50 ахоўных панарамных герметычных акуляраў, 54 локцевыя і бескантактавыя дазатары для дэзынфіцыруючых сродкаў, 50 флаконаў дэзсродку, два пульсаксіметры і чатыры бескантактавыя інфрачырвоныя тэрмометры.

"Аэрапорт адыгрывае вельмі важную ролю з пункту гледжання бяспекі пасажыраў і персаналу, які тут працуе. Сусветная арганізацыя аховы здароўя пры падтрымцы USAID рада прадаставіць дапамогу аэрапорту для эфектыўнай барацьбы з каранавірусам. Нашэнне масак, выкананне фізічнага дыстанцыравання, гігіена рук - усе гэтыя меры асабліва важна выконваць тут", - падкрэсліў кіраўнік краінавага офіса СААЗ у Беларусі Масуд Дара.

"Гэта дапамога істотна ўмацуе наш патэнцыял не толькі па частцы стрымлівання пандэміі, але і развіцця авіязносін у гэтых умовах. Мы стараемся рабіць упор на прадухіленні захворванняў. Атрыманыя сродкі аховы і дыягностыкі неадкладна пойдуць у работу. Выказваем удзячнасць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і міжнародным донарам за бязвыплатную дапамогу ў падтрымцы аэрапорта ў такі складаны час", - дадаў начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Нацыянальнага аэрапорта Мінск Міхаіл Валачко.

Раней па праекце USAID і СААЗ Рэспубліканскаму цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя была накіравана партыя абсталявання для дыягностыкі і лячэння COVID-19 коштам $210 тыс., а Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання атрымаў у рэспубліканскі рэзерв 250 кіслародных канцэнтратараў на агульную суму $211 тыс.

7 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:266
 
Ключевые слова:
Мінск Аэропорт Коронавирус ВОЗ Профилактика Диагностика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме