«Распрацавана канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорта на бліжэйшыя пяць гадоў. Яна прадугледжвае працяг мадэрнізацыі аэравакзальнага комплексу: павелічэнне багажнага аддзялення, рэканструкцыю першай узлётна-пасадачнай паласы. Ёсць інвестар, які фінансуе ўзвядзенне гасцініцы на прывакзальнай тэрыторыі, да яго павінны ўзяцца ўжо ў наступным годзе», — сказаў Вячаслаў Харанека.
Першая ўзлётна-пасадачная паласа цяпер выведзена з эксплуатацыі. Праект яе пераўтварэння падзелены на тры этапы: збудаванне новага перона, мадэрнізацыя паласы і рулежных дарожак, рэканструкцыя старога перона. Па словах гендыректара, усё гэта плануюць завяршыць у 2027 годзе. Праектныя працы ўвайшлі ў завяршальную стадыю: ужо ў гэтым месяцы дакументы прадставяць на разгляд Дзяржбудэкспертызы і экалагічнай экспертызы. Праект каштуе каля $130 млн. Работы па будаўніцтве новага перона, то ёсць пляцоўкі, дзе стаяць паветраныя судны, пачнуцца ўжо ў наступным годзе.
«Прынята рашэнне, што з вакзалу ў Нацыянальны аэрапорт будзе пракладзеная чыгуначная ветка, якая пройдзе праз „Вялікі камень“. На хуткасны электрычцы сюды можна будзе дабрацца за 35 хвілін. Для будаўніцтва пуцей прыбяруць плоскасную стаянку каля будынка аэравакзала, але аўтамабілісты могуць не турбавацца: у планах — будаўніцтва побач пяціпавярховых паркінгаў. Пераўтворыцца і Прывакзальная плошча. Нацыянальны аэрапорт — гэта амаль сапраўдны горад са сваімі службамі, аддзеламі, крамамі, цырульні, поштай, аптэкай, кафэ», — адзначыў гендырэктар.
Звязда, 11 верасня 2020