У Мінску ў мэтах гарантавання бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад у 13:00 былі зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Няміга.
Паведамляецца таксама, што ў 14:20 была зачынена станцыя Фрунзенская.
Цягнікі праз гэтыя станцыі ідуць без спынення.
Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Звязда, 20 верасня 2020