https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ у ліпені ў 1,5 разы павялічыла аб’ёмы кантэйнерных перавозак


За ліпень сёлетняга года агульны аб’ём кантэйнерных перавозак па БЧ павялічыўся ў 1,5 разы да аналагічнага перыяду 2019 года і склаў 93,1 тысячы кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце), паведаміў прэс-цэнтр магістралі.
Станоўчая дынаміка кантэйнерных перавозак забяспечана Беларускай чыгункай і ў студзені-ліпені 2020 года. Агульны аб’ём названых перавозак павялічаны ў 1,3 разы да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 511,8 тысячы кантэйнераў у ДФЭ. Экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Беларусі ў гружаных кантэйнерах на знешнія рынкі збыту ўзрос у 1,2 разы.

Стратэгічным напрамкам для дарогі з’яўляецца развіццё транзітных кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай — Еўропа — Кітай. Так, за ліпень гэтага года транзітам праз Беларусь у гэтым кірунку перавезена 50,3 тысячы кантэйнераў у ДФЭ або ў 1,7 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Аб’ём перавозак у названым паведамленні ў студзені-ліпені ўзрос у 1,5 разы да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 270,4 тысячы кантэйнераў у ДФЭ.

У 2020 годзе праводзіцца актыўная работа па нарошчванню аб’ёмаў экспартных паставак беларускіх тавараў у Кітай. Беларускай чыгункай сумесна з зацікаўленымі прадпрыемствамі краіны працягваецца развіццё праектаў па пастаўках прадукцыі дрэваапрацоўкі, мяса-малочнай і іншай запатрабаванай прадукцыі на рынку Кітая.

Сяргей Расолька
Звязда, 17 жніўня 2020
 
Дата публикации:17.08.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Контейнерные перевозки Логистика Китай Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме