https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Штадлер Мінск» завяршыў пастаўку цягнікоў для мінскага метро


Вось i ўсё: чарговы заказ выкананы. Апошнi, дзясяты пяцiвагонны цягнiк для Мiнскага метрапалiтэна пакiнуў тэрыторыю прадпрыемства «Штадлер Мiнск».
 Гэта было ў канцы мая, а цяпер, пасля паспяховага завяршэння прыёма-здатачных працэдур, пачата яго камерцыйная эксплуатацыя на дзейных лiнiях мiнскага метро разам з астатнiмi, раней пастаўленымi саставамi.

Як вядома, у пачатку лютага гэтага года адбылася першая паездка з пасажырамi на новым чатырохвагонным цягнiку метро Stadler, а ўжо сёння ўсе дзесяць саставаў знаходзяцца ў пастаяннай эксплуатацыi. Па аналогii з першым чатырохвагонным, цягнiк у пяцiвагонным выкананнi праходзiў неабходны аб`ём прыёмачных выпрабаванняў, вынiкам якiх стала падпiсанне акта адпаведнасцi канструкцыi новага рухомага саставу для сталiчнага метро патрабаванням бяспекi. Варта адзначыць, што ўсе цягнiкi прайшлi прыёмачныя выпрабаваннi паспяхова i своечасова.

Пасажыры i машынiсты не раз адзначалi вартасцi новых «Штадлераў»: яркi запамiнальны дызайн, скразны праход уздоўж усяго састава, наяўнасць USB-раздымаў у пасажырскiм салоне i сучасную iнфармацыйную пасажырскую сiстэму. А сiстэма кандыцыянавання ў салоне i кабiне машынiста, вертыкальныя поручнi ў зоне назапашвальнай пляцоўкi, нiзкi ўзровень шуму i эрганамiчнасць кабiны машынiста сталi своеасаблiвай разыначкай новага метро. Сёння гэтыя цягнiкi адпавядаюць усiм неабходным патрабаванням у частцы бяспекi, камфорту, зручнасцi кiравання i тэхнiчнага абслугоўвання. Усё гэта дазволiла электрацягнiку для Мiнскага метрапалiтэна мадэлi М110 стаць пераможцам конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь» 2019 года ў намiнацыi «Прадукцыя вытворча-тэхнiчнага прызначэння» з прысуджэннем статусу «Навiнка года».

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 23 ліпеня 2020
 
Дата публикации:23.07.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:209
 
Ключевые слова:
Метрополитен Мінск Штадлер
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме