«Мінсктранс»: аўтобусы з Мінска ў Варшаву пачнуць хадзіць з 10 ліпеня
З 10 ліпеня аднаўляецца штодзённае выкананне аўтобуснага рэйса па міжнародным маршруце Мінск — Варшава, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ДП «Мінсктранс».
Час адпраўлення з Мінска - у 00:10. З Варшавы - а 23:00. Па названым маршруце будуць хадзіць аўтобусы марак Iveco IRISBUS Magelys PRO і «МАЗ-251».