Дастаўка амерыканскай нафты пачалася з ночы аўторка з Клайпеды ў Беларусь, усю сыравіну плануецца паставіць у рэспубліку на працягу паўтары тыдняў.
«Першы састаў з нафтай адправіўся з Клайпеды гэтай ноччу, ў 1 гадзіну 5 хвілін. Увесь аб’ём мы плануем даставіць у Беларусь за 10 дзён, у цэлым будзе сфармавана 22-23 цягнікі. Кожныя суткі будуць адпраўляць па 120 цыстэрнаў, ці прыблізна па 7 тыс. тон нафты», — патлумачыў прадстаўнік Літоўскіх чыгунак Марцінас Бурба.
Сыравіна прызначаецца для ААТ «Нафтан».
Звязда, 9 чэрвеня 2020