Вольга Чупрыс адзначыла, што прапанаванае Дзяржаўтаінспекцыяй новаўвядзенне не прайшло грамадскае абмеркаванне. Супраць новай сістэмы выказалася большасць удзельнікаў дарожнага руху.
Пры гэтым каля 30 працэнтаў апытаных былі за. Гэта значыць, што ў будучым, пры дапрацоўцы, сістэма можа быць жыццяздольнай і атрымаць замацаванне ў наступных кодэксах.
Пры гэтым каля 30 працэнтаў апытаных былі за. Гэта значыць, што ў будучым, пры дапрацоўцы, сістэма можа быць жыццяздольнай і атрымаць замацаванне ў наступных кодэксах.
"Прэзідэнту дакладваўся варыянт без бальнай сістэмы ў тым жа выглядзе, у якім раней прымяняліся нормы адносна парушэнняў ПДР, за некаторымі выключэннямі, якія датычацца ўзмацнення адказнасці за кіраванне ў стане алкагольнага ап`янення", - расказала Вольга Чупрыс. Новы КоАП за ваджэнне ў стане алкагольнага ап`янення прадугледжвае павелічэнне штрафу да Br5,4 тыс.
Як паведамлялася, праекты Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях былі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Свае заўвагі і прапановы можна было выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 18 па 27 мая.
Падрыхтоўка паправак матывавана даручэннямі Прэзідэнта, дадзенымі 16 снежня 2019 года на нарадзе па пытаннях прыцягнення грамадзян і суб`ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці.
9 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА