Плануецца, што фізічнай асобе будзе вяртацца сума ПДВ, выплачаная ёю пры куплі электрамабіля ў Беларусі з 15 чэрвеня 2020 года па 31 снежня 2025 года.
Вярнуць можна будзе суму ПДВ, уключаную ў кошт электрамабіля, але не большую за 500 базавых велічынь (1 БВ - 27 Br) на дзень куплі аўто.
Для вяртання ПДВ фізічнай асобе трэба будзе паведаміць у падатковую інспекцыю па месцы свайго жыхарства аб куплі электрамабіля і выплаце ПДВ, а таксама прыкласці арыгіналы і копіі шэрага дакументаў. Напрыклад, дагавора куплі-продажу электрамабіля або лізінгу, рахунку-даведкі (пры наяўнасці), дакумента, што пацвярджае факт выплаты кошту электрамабіля, уключаючы ПДВ.
Падатковы орган будзе мець права запытаць у прадаўца (лізінгадаўцы) дадатковую інфармацыю, каб пацвердзіць факт набыцця электрамабіля.
Вяртанне ПДВ прадугледжана на працягу 30 каляндарных дзён з дня падачы фізічнай асобай дакументаў у падатковую. Калі ў пакупніка электрамабіля ёсць завінавачанасць па падатках або штрафах, выплату якіх кантралюе МПЗ, то такую завінавачанасць пакрыюць з сумы вяртаемага ПДВ.
Пры гэтым калі фізічная асоба паведаміла ў падатковую не ўсю неабходную інфармацыю, то ёй адмовяць у вяртанні ПДВ.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства па падатках і зборах. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання па 18 мая на электронны адрас bev@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне праекта пастановы".
11 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
11 мая 2020, Мінск
БЕЛТА