БЧ пашырыла магчымасці электроннай рэгістрацыі з 6 мая. Цяпер набыць электронны білет з электроннай рэгістрацыяй на паязды рэгіянальных ліній бізнес-класа і ўсе паязды міжрэгіянальных ліній можна не пазней як за 20 хвілін да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра (на ўсім маршруце поезда). Гэта новаўвядзенне асабліва актуальнае для пасажыраў паяздоў міжрэгіянальных ліній, якія звязваюць адразу некалькі абласцей, лічаць у БЧ.
"Усяго з 6 па 20 мая ў сістэме продажаў было аформлена 39 400 заказаў на куплю электронных білетаў на паязды з нумараванымі месцамі. Пры гэтым больш за 5 працэнтаў пасажыраў набылі білеты з электроннай рэгістрацыяй менш як за 1 гадзіну да адпраўлення поезда з пачатковай станцыі. Раней у такім выпадку пры куплі праз інтэрнэт электронная рэгістрацыя была недаступна і патрабаваўся зварот у білетныя касы", - адзначылі ў прэс-цэнтры.
Беларуская чыгунка з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі рэкамендуе пасажырам пры афармленні праязных дакументаў карыстацца электроннымі каналамі продажаў.
22 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
22 мая 2020, Мінск
БЕЛТА