Кіраўніку дзяржавы далажылі, што па многіх напрамках у Беларусі ўжо асвоена вытворчасць неабходных кампанентаў, аднак гэтага недастаткова.
Аляксандр Лукашэнка даручыў комплексна заняцца гэтым пытаннем. "З часам вы павінны сказаць, хто будзе вырабляць акумулятары, рухавікі і іншае. Мы іх (прадпрыемствы.) накіруем, куды трэба, і дапаможам у тым, у чым трэба. Нам патрэбны доследныя ўзоры, якія вы створыце. Вы павінны пакласці на стол нам будучыню. Потым мы павінны падлічыць рынкі", - сказаў Прэзідэнт.
Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў далажыў кіраўніку дзяржавы, што ўсе яго даручэнні ў частцы развіцця электратранспарту пастаўлены на самы строгі кантроль і выконваюцца без зрываў. Фактычна створана новая навуковая школа, напрацаваны кампетэнцыі, і гэта сфарміраваная група спецыялістаў і вучоных здольна вырашаць любыя задачы ў галіне электратранспарту. Арганізавана таксама неабходная інфраструктура.
"У самой Акадэміі навук створаны ўчастак зборкі кампанентаў электрамабіляў, участак зборкі батарэй, участак па стварэнні найноўшых узораў айчынных накапляльнікаў - літыйіонных. Але мы распрацоўваем і свае графенавыя, гібрыдныя. Цяпер у нас поўнасцю айчынная элементная база (электрамабіля.), за выключэннем кузава", - расказаў Уладзімір Гусакоў.
Работы па развіцці электратранспарту вядуцца па самых розных напрамках. Гэта не толькі легкавыя аўтамабілі, але і грузапасажырскія, мінівэны. Створаны ўзор лёдазалівачнага камбайна з электрапрыводам. Таксама выраблены доследныя ўзоры электравеласіпедаў, электраскутараў, электрасамакатаў.
Арганізаваны эксперыментальны ўчастак па зборцы літыйіонных акумулятарных батарэй для персанальных электрычных транспартных сродкаў. Паралельна ствараецца інфраструктура для выкарыстання электратранспарту, уключаючы вытворчасць і ўстаноўку зарадных станцый. Электратэхналогіі прымяняюцца і пры стварэнні беспілотных лятальных апаратаў.
5 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Арганізаваны эксперыментальны ўчастак па зборцы літыйіонных акумулятарных батарэй для персанальных электрычных транспартных сродкаў. Паралельна ствараецца інфраструктура для выкарыстання электратранспарту, уключаючы вытворчасць і ўстаноўку зарадных станцый. Электратэхналогіі прымяняюцца і пры стварэнні беспілотных лятальных апаратаў.
5 мая 2020, Мінск
БЕЛТА