Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі развіццю эканамічных адносін.
У прыватнасці, літоўскім бокам было закранута пытанне павелічэння паставак тавараў і грузаў з выкарыстаннем інфраструктуры Клайпедскага порта.
Таксама прэзідэнты падрабязна абмеркавалі тэму дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў - нафты і газу. Бакі дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі дзвюх краін прапрацаваць пытанні энергетычнай бяспекі.
Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўзаемадзеянне дзвюх краін у сферы ядзернай бяспекі.
Аляксандр Лукашэнка і Гітанас Наўседа таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі.
Закраналася ў ходзе размовы і пытанне перспектыў ініцыятывы "Усходняе партнёрства".
Звязда, 23 красавіка 2020