https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Садзейнічанне ў вяртанні ў Беларусь аказана ўжо больш як 6,2 тыс. грамадзян


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускія консульскія ўстановы і МЗС у каардынацыі з ААТ "Белавія" і ўсімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі - Міністэрствам транспарту і камунікацый, Дзяржпагранкамітэтам, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам спорту і турызму - з 14 сакавіка аказалі рознае садзейнічанне ў вяртанні на радзіму 6 256 беларусаў. 

У тым ліку за двое сутак - 4-5 красавіка - садзейнічанне аказана 172 грамадзянам. У гэтыя дні беларусы прадаўжалі вяртацца ў індывідуальным і арганізаваным парадку рознымі маршрутамі, у прыватнасці з Аўстрыі, Германіі, Грузіі, Індыі (57 чалавек прыляцелі спецрэйсам "Белавія" з Нью-Дэлі), Інданезіі, Канады, Катара, Малдовы (19 грамадзян прыбылі аўтобусам па гуманітарным калідоры, арганізаваным пасольствамі ў Малдове і Украіне), Нідэрландаў, Польшчы (33 чалавекі на аўтобусах, арганізаваных пры садзейнічанні пасольства ў Польшчы, што дастаўляюць таксама расійскіх грамадзян), ЗША, Турцыі.

"Гэта агульны выклік, і Беларусь не адна у сваіх падыходах. У бягучай складанай сітуацыі многія краіны па меры магчымасцей узаемна аказваюць падтрымку", - адзначылі ў МЗС. Напрыклад, нядаўна з улікам надзвычайных абставін брытанскі бок аказаў садзейнічанне ў эвакуацыі грамадзяніна Беларусі з круізнага лайнера, які знаходзіўся ў Бразіліі.

Пасольствы Беларусі ў Кеніі і Катары сумесна з дыппрадстаўніцтвамі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Расіі, ЗША і іншых дзяржаў прадметна прапрацоўваюць магчымасць эвакуацыі інтэрнацыянальнай групы турыстаў з Сейшэльскіх астравоў, уключаючы 13 грамадзян Беларусі.

Як паведамлялася, некалькі дзён таму афіцыйныя асобы, у прыватнасці Вялікабрытаніі і Швецыі, выказалі ўдзячнасць беларускаму боку за авіярэйсы і дапамогу ў дастаўцы грамадзян на радзіму. Так, чартарным рэйсам беларускага авіяперавозчыка пры цесным узаемадзеянні міністэрстваў замежных спраў і загранустаноў больш як 70 грамадзян Швецыі, ЗША і іншых краін вылецелі са Стамбула. Праз Мінск праходзіў адзіны маршрут, якія дазваляў ім дабрацца да Стакгольма. Праз сталіцу Беларусі на радзіму таксама адправіліся амерыканскія грамадзяне.

6 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:408
 
Ключевые слова:
Эвакуация Коронавирус Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме