https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Транспартная інспекцыя і ДАІ выяўляюць факты парушэнняў кіроўцамі-транзітнікамі


Паводле інфармацыі ДАІ, выяўлена 692 парушэнні, па звестках Дзяржаўнага мытнага камітэта - 576.
За невыкананне кіроўцамі патрабаванняў па Пастанове № 171 Транспартная інспекцыя выявіла 192 факты парушэння кіроўцамі, якія праязджаюць транзітам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, па 107 фактах распачаты адміністрацыйны працэс (арт. 23.4 КаАП РБ), 16 кіроўцаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, па 85 фактах былі выкліканы супрацоўнікі мытных органаў і ДАІ.

На сённяшні дзень, кіроўцам, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, Транспартнай інспекцыяй выдадзена 15 599 патрабаванняў.

У мэтах аператыўнага рэагавання і павышэння эфектыўнасці мер па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі краіны, Мінтранс сумесна з МУС прапаноўвае грамадзянам, у выпадку выяўлення фактаў парушэння пастановы Саўміна № 171 кіроўцамі міжнароднікаў, iнфармаваць аб дадзеных фактах супрацоўнікаў органаў ДАІ па тел.102 і Транспартнай інспекцыі па тэл. (017) 286 76 96.

У дачыненні да правапарушальнікаў выкарыстоўваецца адміністрацыйнае спагнанне. Санкцыя ў адпаведнасці з арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае накладанне штрафу да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Сяргей Расолька
Звязда, 23 красавіка 2020
 
Дата публикации:23.04.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:261
 
Ключевые слова:
Транзит Автоперевозки Безопасность движения Таможня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме