https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасольства Беларусі ў РФ адпрацоўвае алгарытм дастаўкі грамадзян дадому чыгункай і аўтатранспартам


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар дыппрадстаўніцтва Алег Мазура.
Пасольства Беларусі ў Расіі ў сувязі са спыненнем у РФ з 27 сакавіка міжнародных авіязносін адпрацоўвае алгарытм перавозкі беларускіх грамадзян дадому чыгункай і аўтобусамі. 

"Пасольства будзе аператыўна вырашаць пытанні з вывазам беларускіх грамадзян, зыходзячы з бягучай сітуацыі, - сказаў Алег Мазура. - Цяпер мы адпрацоўваем алгарытм дастаўкі беларусаў дадому з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту, аўтобусаў, у тым ліку транспарту пасольства, а таксама, магчыма, і асабістага аўтатранспарту грамадзян". З расійскім бокам прапрацоўваецца таксама механізм арганізацыі магчымых чартарных авіярэйсаў.

У той жа час Алег Мазура адзначыў, што ў сувязі са спыненнем Расіяй міжнародных авіязносін зменшыцца і цяперашні транзіт замежных грамадзян, у тым ліку беларусаў, праз Маскву. Прэс-сакратар дадаў, што ўсе прыбываючыя сёння транзітам у Маскву з трэціх краін беларускія грамадзяне ў абавязковым парадку пры садзейнічанні пасольства будуць адпраўлены дадому.

Сёння ўрад Расіі прыняў рашэнне спыніць рэгулярныя і чартарныя авіязносіны з расійскіх аэрапортаў у аэрапорты замежных дзяржаў і назад з 27 сакавіка. Выключэнне будзе зроблена для палётаў, звязаных з вывазам расіян на радзіму, а таксама для палётаў па асобных рашэннях.

Расія з 18 сакавіка з-за распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 забараніла ўезд на сваю тэрыторыю замежным грамадзянам, у тым ліку грамадзянам Беларусі. Пры гэтым першапачаткова пакінула толькі магчымасць транзіту праз маскоўскія аэрапорты Шарамецева і Дамадзедава з умовай, што грамадзяне не будуць пакідаць транзітную зону і вылецяць у Беларусь на працягу 24 гадзін. Пазней расійскі бок змякчыў умовы транзіту, дазволіўшы грамадзянам краін СНД, у тым ліку Беларусі, перамяшчацца транзітам праз іншыя паветраныя пункты пропуску.

За гэты час беларускім бокам былі арганізаваны чатыры чартарныя рэйсы авіякампаніі "Белавія" ў маскоўскі аэрапорт Унукава для дастаўкі беларускіх грамадзян дадому. Першы борт 20 сакавіка вывез з Унукава каля 100 беларусаў. Другім чартарам у ноч на 23 сакавіка перавезена 82 чалавекі, 24 сакавіка - больш за 70 чалавек. Сёння ноччу ў Мінск чартарам "Белавія" з Унукава прыляцелі яшчэ 138 чалавек.

26 сакавіка 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.03.2020
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:306
 
Ключевые слова:
Эвакуация Коронавирус Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме