"Вядзецца праца па закупцы альтэрнатыўнай нафты з выкарыстаннем паўднёвага маршруту, з украінскай тэрыторыі. Пастаўкі па Адэса - Броды пачнуцца ў бліжэйшы час, у сакавіку. Аб`ём - некалькі танкераў", - распавёў Уладзімір Сізоў.
Паводле яго слоў, трубаправодная інфраструктура (нафтаправод Адэса - Броды) будзе выкарыстоўвацца як самы эканамічны, хуткі і надзейны транспарт.
Пры гэтым Уладзімір Сізоў не ўдакладніў, якая менавіта краіна можа выступіць пастаўшчыком. "Мы вядзем працу па набыцці рэсурсаў у Чорным моры. Ёсць магчымасць набыцця рэсурсаў як вытворчасці азербайджанскай кампаніі, так і вытворцы з Расійскай Федэрацыі", - дадаў ён.
"Аб`ём пастаўкі па нафтаправодзе Адэса - Броды вызначаем, зыходзячы з рэшткаў рэсурсаў на НПЗ і факту пастаўкі нафты чыгуначным і трубаправодным транспартам з Расіі", - растлумачыў намеснік старшыні "Белнафтахіма".
Як паведамлялася, у студзені ў Клайпедскі порт прыйшло судна з 86 тыс. т нарвежскай нафты для Беларусі. Нафта гатунку Johan Sverdrup была прызначана для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан" і дастаўлялася ў Беларусь чыгуначным транспартам.
20 лютага ў "Белнафтахіме" паведамілі, што Беларусь купіла праз трэйдараў 160 тыс. т расійскай нафты без прэміі з перавалкай ў Літве. Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.
Звязда, 25 лютага 2020