Сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі будзе распазнаваць аўтамабільныя нумары 14 краін, а таксама выяўляць пэўных асоб у месцах масавага скопішча людзей. Наяўнасць адпаведных функцый прадугледжана пастановай Міністэрства ўнутраных спраў ад 2 ліпеня 2019 года нумар 181 "Аб адзіных тэхнічных патрабаваннях да праграмнага забеспячэння відэааналітыкі", якая афіцыйна апублікавана 1 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Сістэма аб`яднае на адной платформе камеры відэанагляду, датчыкі дыму, полымя, выбуховых, наркатычных і радыеактыўных рэчываў, цеплавізары і іншыя спецыяльныя дэтэктары, каналы сувязі, цэнтр апрацоўкі даных, а таксама іншыя сістэмы і інфармацыйныя рэсурсы.
У складзе сістэмы маніторынгу будзе функцыянаваць і праграмнае забеспячэнне відэааналітыкі. На думку праваахоўнікаў, у сукупнасці навацыі дадуць магчымасць больш аператыўна выяўляць і прадухіляць пагрозы грамадскай і нацыянальнай бяспецы, перадаючы ў адпаведныя дзяржорганы інфармацыю аб тых ці іншых падзеях.
Пастанова прадугледжвае наўнасць у праграмным забеспячэнні відэааналітыкі модуля аўтаматычнага распазнавання рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў. Ён павінен даваць магчымасць распазнаваць беларускія аўтамабільныя нумары, а таксама рэгістрацыйныя знакі Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Казахстана, Балгарыі, Румыніі, Германіі, Славеніі і Славакіі.
Будзе фармавацца база даных распазнаных рэгістрацыйных знакаў з захаваннем спадарожнай інфармацыі аб даце, часе, месцы выяўлення аўтамабіля і адносным напрамку яго руху, а таксама спасылак на відэафрагмент.
У праграмным забеспячэнні (ПЗ) відэааналітыкі будзе модуль фотавідэафіксацыі дарожнай абстаноўкі, у тым ліку ён будзе даваць магчымасць правесці маніторынг стану транспартных патокаў, фіксацыю выездаў на сустрэчныя палосы і руху ў забароненых зонах, павароту або развароту з парушэннем патрабаванняў.
Указаны ў дакуменце і модуль аўтаматычнага распазнавання асоб. Згодна з апісанымі патрабаваннямі ён павінен дазваляць выяўляць, вызначаць і распазнаваць асобы ў відэапатоку ў рэжыме рэальнага часу.
Прадугледжваецца пошук падобных людзей па фатаграфіі як з базы даных, так і атрыманай з камеры відэанагляду.
Прапісана і адначасовае распазнаванне некалькіх суб`ектаў у рэжыме рэальнага часу ў відэапатоку, выяўленне вызначаных асоб (зададзеных аб`ектаў пошуку) у месцах масавага скопішча людзей, сумесная работа з базай даных і супастаўленне асоб па белых і чорных спісах, вызначэнне знаходжання (перамяшчэння) аб`екта ў зоне, пазначанай карыстальнікам.
Адзіныя тэхнічныя патрабаванні да праграмнага забеспячэння відэааналітыкі прадугледжваюць магчымасць устанаўлення розных правоў і ўзроўняў доступу да сістэм відэанагляду, падключаных да рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.
Прапісана і магчымасць работы з архівам даных не менш як за 30 сутак.
Пастанова грунтуецца на ўказе Прэзідэнта Беларусі ад 25 мая 2017 года нумар 187 "Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі". Яна ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Карыстацца сістэмай маніторынгу будуць падраздзяленні праваахоўнага блока краіны. Гэта дасць магчымасць больш эфектыўна забяспечваць эканамічную, пагранічную і інфармацыйную бяспеку дзяржавы, займацца аператыўна-вышуковай дзейнасцю, папярэджваць і ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі, процідзейнічаць незаконнай міграцыі, выяўляць і спыняць тэрарыстычную і іншую экстрэмісцкую дзейнасць, кантрабанду, а таксама абараняць людзей і аб`екты.
Сістэма маніторынгу забяспечыць органам унутраных спраў кругласутачнае назіранне за абстаноўкай у месцах масавага знаходжання людзей, а таксама своечасовае рэагаванне на супрацьпраўныя дзеянні.
Павысіцца эфектыўнасць выкарыстання сіл і сродкаў, што дасць магчымасць мінімізаваць іх наяўнасць у грамадскіх месцах, а таксама ўдасканаліць работу па ахове грамадскага парадку, раскрыцці злачынстваў і вышуку злачынцаў.
Інтэнсіўная работа па ўкараненні відэанагляду ў Беларусі пачалася з канца 2013 года пасля прыняцця адпаведнага ўказа. Пачынаючы з 2014 года колькасць раскрытых з дапамогай камер відэанагляду злачынстваў пастаянна расце, цяпер іх колькасць складае амаль 2 тыс. у год.
1 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА