https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя стандарты безбар`ернага асяроддзя ўводзяцца ў Беларусі з 1 жніўня


Аб гэтым паведаміла вядучы інжынер аддзела тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі ў машынабудаванні і рэсурсазберажэнні Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Кацярына Карыцька.
У Беларусі з 1 жніўня ўводзяцца новыя стандарты для забеспячэння безбар`ернага асяроддзя

Стандарты распрацаваны ў адпаведнасці з падпраграмай "Безбар`ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб" і змяшчаюць патрабаванні да канструкцыі і ўстаноўкі пад`ёмных механізмаў і тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія забяспечваюць бяспечнае перамяшчэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У прыватнасці, СТБ ISO 23599-2019 прызначаны дапамагчы людзям са слабым зрокам арыентавацца ў прасторы дзякуючы зручнаму размяшчэнню спецыяльных элементаў - тактыльных паказальнікаў (папераджальных і накіравальных), якія забяспечваюць правільнае ўспрыманне інфармацыі, што перадаецца праз тактыльныя паверхні як у памяшканнях, так і на адкрытых пляцоўках (паблізу пешаходных пераходаў, чыгуначных платформ, лесвіц, пандусаў, эскалатараў, ліфтаў).

Стандарт СТБ EN 81-82-2019 накіраваны на павышэнне даступнасці ліфтаў для ўсіх пасажыраў, уключаючы пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі, СТБ ISO 19026-2019 - на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца пажылыя грамадзяне, людзі з інваліднасцю пры карыстанні грамадскімі туалетамі (стандарт устанаўлівае патрабаванні да формы, колеру, размяшчэння кнопак змывання, выкліку).

СТБ ISO 10865-2-2019 устанаўлівае метады выпрабаванняў і патрабаванні да канструкцыі, характарыстык і маркіроўкі сістэм мацавання крэслаў-калясак, а таксама да адпаведных інструкцый і папярэджанняў.

"Бяспечная перавозка звычайна патрабуе дадатковага абсталявання для замацавання крэслаў-калясак у аварыйных сітуацыях. Стандарт прапануе альтэрнатыўныя рашэнні для эфектыўнага выкарыстання прасторы, зручнасці і незалежнасці пасажыраў у час паездкі", - растлумачыла вядучы інжынер БелДІСС. СТБ EN 12182-2019 устанаўлівае агульныя тэхнічныя патрабаванні і метады выпрабаванняў асістыўных устройстваў, якія адносяцца да медыцынскага абсталявання.

У іх ліку артапедычныя прыстасаванні для хадзьбы, крэслы-каляскі, пратэзы, хадункі і інш. Кацярына Карыцька адзначыла, што новыя стандарты ствараліся пры падтрымцы грамадскіх аб`яднанняў інвалідаў і Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра, адпавядаюць сучасным міжнародным патрабаванням.

"Работа па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы прадаўжаецца", - дадала яна.

Фармаванне безбар`ернага асяроддзя - важнейшая ўмова забеспячэння інвалідам і фізічна аслабленым асобам роўных магчымасцей для ўдзелу ў жыцці грамадства.

Размова ідзе аб стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння (пяшком, на калясках, асабістым і грамадскім транспарце); доступу ў будынкі і збудаванні, уключаючы жылыя дамы і кватэры, перамяшчэння і дзейнасці ўнутры гэтых аб`ектаў, а таксама ў месцах адпачынку і турызму, аб`ектах рэкрэацыйнага і аздараўленчага прызначэння; атрымання поўнага комплексу паслуг і інфармацыі.

16 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:338
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Безбарьерное окружение Инвалиды Стандартизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме