Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на зніжку 50 % ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом класа.
Дакументам не прадугледжваецца прадастаўленне гэтай ільготы пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.
Для набыцця праязных дакументаў са зніжкай трэба прад`яўляць арыгінал пенсіённага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканўм класа.
Акрамя таго, як нагадалі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце з 1 мая па 30 верасня могуць аформіць не толькі ў білетных касах, але і праз тэрміналы самаабслугоўвання.
Сяргей Расолька
Звязда, 24 красавіка 2019
Сяргей Расолька
Звязда, 24 красавіка 2019