https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маскоўскія аэрапорты карэктуюць расклад з-за непагоды


Аэрапорты маскоўскага авіявузла карэктуюць расклад рэйсаў з-за непагоды, што абрушылася на расійскую сталіцу.
Згодна з данымі "Яндэкс.Расклады", цяпер у аэрапорце Дамадзедава затрымана 6 рэйсаў, яшчэ 10 адменены. У аэрапорце Унукава адменены тры рэйсы, адзін затрыманы. У Шарамецева пакуль затрыманымі пазначаны 15 рэйсаў. Пры гэтым буйнейшая расійская авіякампанія "Аэрафлот", што базіруецца ў Шарамецева, ужо аб`явіла аб адмене 24 рэйсаў 17 студзеня і двух рэйсаў - 18 студзеня. Вылет яшчэ 16 рэйсаў перавозчыка 17 студзеня перанесены на больш позні тэрмін, некаторыя з іх будуць выкананы 18 студзеня.

Адмены і затрымкі пакуль не закранулі рэйсы, якія выконваюцца ў Мінск з чатырох маскоўскіх аэрапортаў - Дамадзедава, Шарамецева, Унукава і Жукоўскі.

Згодна з прагнозам надвор`я, на працягу 17 студзеня ў Маскве і ў Маскоўскай вобласці воблачна, снег, месцамі моцны, мяцеліца. Тэмпература ад мінус 5 да плюс 1. Парывы ветру дасягаюць 12-17 м/с.

17 студзеня 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2019
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:453
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Москва Аэрофлот Природный катаклизм Прогноз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме