https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інавацыйную біятэхналогію, накіраваную на зніжэнне шкоднага ўздзеяння апрацоўкі вуліц процігалалёднымі рэагентамі, ствараюць у Беларусі


Аб гэтым паведаміў 3 кастрычніка намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканма" Алег Лукашэнка.
Інавацыйная біятэхналогія апрацоўкі глебы ўздоўж дарог ствараецца ў Беларусі

Даследаванні праводзіць адзін з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук. Мяркуецца, што ў 2020 годзе гарадскія службы змогуць пратэсціраваць навінку - мікробныя ўгнаенні на аснове солеўстойлівых, азотафіксуючых і фасфатамабілізуючых мікраарганізмаў. Такое рашэнне дасць магчымасць справіцца з наступствамі забруджвання тэрыторый пясчана-салянымі сумесямі.

"Гэта адзін з сумесных напрамкаў дзейнасці. Эксперыментальныя пляцоўкі размесцяцца на тэрыторыі кальцавой аўтадарогі. Паглядзім, ці дапаможа гэта нам палепшыць стан зялёных насаджэнняў", - дадала кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб`ектаў зялёнага будаўніцтва УП "Мінскзялёнбуд" Анжаліка Пузанкова.

На зялёныя насаджэнні, якія растуць уздоўж дарог, уздзейнічае комплекс негатыўных фактараў, звязаных з загазаванасцю паветра, асаблівасцямі тэмпературнага і воднага рэжымаў, наяўнасцю каменных і металічных паверхняў, інжынерных камунікацый.

Для ўстаранення зімовай слізкасці ў горадзе выкарыстоўваецца пясчана-саляная сумесь і галіт маркі А. Што датычыцца іншых матэрыялаў, то спецыялісты вывучалі спосабы апрацоўкі дарог у іншых краінах. У асноўным прымяняюцца аналагічныя процігалалёдныя саставы.

"Таксама глядзелі вопыт работы аэрапортаў. Цана пытання ў 70 разоў вышэйшая, чым пры прымяняемых тэхналогіях. Ёсць і іншыя нюансы", - адзначыў Алег Лукашэнка.

3 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:584
 
Ключевые слова:
Экология Инновации Биотехнологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме