https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія грамадзяне не пацярпелі пры выбуху парома ў Балтыйскім моры


Такую інфармацыю пасольства Беларусі ў Літве размясціла ў сваім афіцыйным Twitter-акаўнце.
"Паводле інфармацыі ВМС Літвы, пажар на літоўскім пасажырскім пароме лакалізаваны, пацярпелых, у тым ліку грамадзян Беларусі, няма", - расказалі ў пасольстве.

2 кастрычніка ў Балтыйскім моры на пасажырскім пароме, які накіроўваўся з Літвы ў Швецыю і перавозіў каля 330 пасажыраў і членаў экіпажа, прагрымеў выбух. У выніку на судне адбыўся пажар. Паром знаходзіўся ў міжнародных водах прыкладна за 135 км ад Калінінграда.

Як паведамляла агенцтва РІА-Навіны, да месца здарэння адразу накіравалі выратавальныя брыгады - восем расійскіх і літоўскіх суднаў. Усе пасажыры былі эвакуіраваны ў бяспечнае месца, яны знаходзяцца пад кантролем экіпажа. Вырашаецца пытанне аб іх эвакуацыі ў Клайпеду.

2 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2018
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:453
 
Ключевые слова:
Паром Пожар Происшествыя Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме