https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экіпаж пілатуемага карабля "Саюз МС-10" прызямліўся пасля аварыі ракеты "Саюз-ФГ", касманаўты жывыя


Як паведамляе ТАСС, гэту інфармацыю пацвердзіў кіраўнік дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Дзмітрый Рагозін.
"Экіпаж прызямліўся. Усе жывыя", - напісаў Рагозін у Twitter. Для высвятлення прычын аварыі "Саюза" створана дзяржкамісія, яна пачала работу, заявіў таксама Дзмітрый Рагозін.

Як расказаў кіраўнік прэс-службы дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Уладзімір Усціменка, Дзмітрый Рагозін адправіўся на месца прызямлення касмічнага карабля "Саюз МС-10". Паводле інфармацыі NASA, экіпаж "Саюза" прызямліўся за 20 км на ўсход ад горада Жэзказгана (Казахстан).

Касманаўты Аляксей Аўчынін і Нік Хейг пасля прызямлення адчуваюць сябе добра, ратавальнікі з імі на сувязі. Выратавальныя каманды і верталёты ўжо вылецелі ў раёны мяркуемага прызямлення.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін атрымае поўны даклад аб аварыі ў час пілатуемага запуску да Міжнароднай касмічнай станцыі з Байканура, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

"Зразумела, прэзідэнту будзе даложаны ўвесь неабходны аб`ём інфармацыі", - сказаў ён. "Дзякуй богу, касманаўты жывыя, паводле інфармацыі, якую мы атрымліваем, і гэта галоўнае", - дадаў Дзмітрый Пяскоў.

Аварыя ракеты "Саюз" адбылася 11 кастрычніка ў час запуску з касмадрома Байканур у Казахстане. На борце "Саюза МС-10" знаходзіліся члены місіі МКС-57/58 расійскі касманаўт Аляксей Аўчынін і амерыканскі астранаўт Нік Хейг.

Ракета-носьбіт "Саюз-ФГ" з караблём "Саюз МС-10" стартавала 11 кастрычніка ў 11.40 з першай пляцоўкі касмадрома Байканур ("Гагарынскі старт"). Аўтаномны палёт "Саюза" павінен быў прайсці па шасцігадзіннай схеме. Стыкоўка "Саюза" з арбітальнай станцыяй планавалася 11 кастрычніка ў 17.44 па мінскім часе. Касманаўты павінны былі правесці на арбіце 187 сутак.

11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2018
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:603
 
Ключевые слова:
Саюз МС-10 Космос Авария Байконур
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме